«Кашлаты Вох» - неміфалагічныя персанажы беларускага фолька

Кашлаты - махнаты, касматы, лахматы, непрычасаны. Вох - маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае "Ох!”, ён выходзіць і пытаецца: "Чаго патрабуеш?” Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, Вох яму тое і дасць. А калі яшчэ гэты самы Кашлаты Вох грае, спявае і вытанчывае на сцэне, то зусім цікава становіцца. З нагоды маёй уласнай цікавасцю гэтай з'явай, я і звярнулася да гэтых самых «кашлатых», каб пазнаёміцца з імі бліжэй, каб яны крышачку распавялі пра сябе і падзяліліся навінамі. Вось што з гэтага атрымалася:

 

Гурт “Кашлаты Вох” быў утвораны 26 снежня 2006 года трыма хлопцамі: Стасем Чавусам, Васілём Саковічам, Вячкам Красулінам. Напачатку кірунак трыо вызначаўся як фольк, але з сыходам з гурта Стася Чавуса гурт пачаў ужываць электрагітары ды ўдарную ўстаноўку. Другое дыханне адкрылася ўлетку 2009 года, калі да вохаў далучыўся Віталь Касавец, а Васіль Саковіч напісаў абсалютна новы музычны матэрыял.

 

Voh2.jpg

 

Зараз склад гурта выглядае наступным чынам:

 

Васіль Саковіч - дуда, бубны, блок-флейта, мандаліна, вакал;

Вячка Красулін - вакал, дуда, блок-флейта, бубны, варган;

Віталь Касавец - бас-гітара, бубны, вакал;

Пеця Слуцкі – электрагітара;

Назар Грабёнкін - бубны, перкусія.

 

На сённяшні дзень гурт мае два профіля існавання: электрычны (панк з элементамі фолька) і акустычны (пост-фольк).

 

Voh3.jpg

 

Важным дасягненнем гурта з’яўляецца вяртанне да актыўнай канцэртнай дзейнасці. “Вялікай праблемай было знайсці людзей, якія б падзялялі нашыя погляды”, - кажа Вячка. Якраз з гэтае нагоды варта будзе запрасіць чытачоў партала navokal.com на чарговы канцэрт “Кашлатага Воха” 4 верасня 2010 года, які прымеркаваны да адкрыцця новага музычнага клуба “Салтайм” (пр.Незалежнасці 131/1). Разам з імі на адной сцэне выступяць такія беларускія андэграўндныя каманды як Volk і Blagi Mat!!! Падчас канцэрту плануюцца здымкі сумеснага канцэртнага DVD гэтых гуртоў.

 

Voh4.jpg

 

Таксама ў гурта зафункцыянаваў у поўную моц афіцыйны сайт http://kashlatyvoh.ucoz.net/ , са старонак якога з’явілася магчымасць даведацца на гісторыю гурта, расклад канцэртаў, азнаёміцца з відэазапісамі і паглядзець фотаздымкі розных часоў.

“Калі мы толькі пачыналі граць, стартаваў праект “NeuroDubel3bute”, - распавядае Вячка, - яшчэ ў 2007 годзе мы толькі жартавалі, што было б добра паўдзельнічаць у ім. Аднак так сталася, што ўвясну 2010 гурт запісаў песню “Машыны” для ўдзелу ў трыб’юце, які неўзабаве ўжо хутка пабачыць свет (у кастрычніку-лістападзе гэтага года)”. “Кашлаты Вох” выпусціў песню сінглам і зараз яна даступная для спампоўвання па наступнай спасылцы: http://ifolder.ru/19124836 .

 

Voh5.jpg

 

Вельмі важнай для музыкаў і добрай для слухачоў навінай з’яўляецца тое, што З лістапада гурт пачынае запісваць свой паўнавартасны студыйны альбом, праграма да якога ўжо вытрымала не адзін дзесятак канцэртаў і атрымала пазітыўныя водгукі сярод крытыкаў і слухачоў. Разам з гуртом працай над альбомам зоймецца гукарэжысёр і саўндпрад’юсар Сяргей Воўк. Рэліз дэбютнага LPзапланаваны на канец 2010 – пачатак 2011 года.

 

 

Інфармацыю ў гурта крала Іра Хмель

Фота: Алёна РуS@LЁноК!!! Урбановіч