Стары Ольса святкуе 10-годдзе
23 лістапада ў страўне “Камяніца” адбылася прэс-канферэнцыя гурта Стары Ольса. У гурта вялікае свята – 10-годдзе творчай дзейнасці. Адзначаць гэтае свята гурт пачаў на фэсце “Гальшанскі замак” 3 кастрычніка. Трэба адзначыць, што фэст атрымаўся вельмі цікавы і незвычайны. А працяг святкавання адбудзецца ў канцэртнай зале Мінск 28 лістапада.
Дызайн страўні адпавядае сярэднявечнаму духу музыкі гурта Стары Ольса. Таямнічая абстаноўка ў страўне дзіўна настроіла ўсіх журналістаў на адпаведны лад. У час прэс-канференцыі мы даведаліся пра тое, што чакае прыхільнікаў старадаўняй музыкі на канцэрце. У канцэрце прымуць удзел музыкі, якія гралі ў гурце на працягу гэтых год. Плануецца правесці джэм-сэйшн барабаншчыкаў. У ім возьмуць удзел Косця Арцёменка і Аляксей Войцех. А таксама, дзякуючы кіраўніцтву 120 Рагачоўскай механізаванай брыгады, у канцэрце прыме ўдзел Сяржук Тапчэўскі. Ён служыць у войску і кіраўніцтва пускае яго на выступы гурта. У канцэрце прымуць удзел творчыя калектывы – Театр Яварына і Крада. Шкада, канешне, што фаер-шоу рабіць у к/з забаронена. А было б шыкоўна.
30 лістапада паступіць у продаж дыск з назвай “Лепшае”, выдадзены на West Records. У зборнік былі адабраны толькі лепшыя песні, тыя, якія часцей за ўсе просіць выканаць публіка на канцэртах.
На канцэрце 28 лістапада музыкі абяцалі выканаць лепшыя песні з рэпертуару. Таксама слухачы будуць мець магчымасць атрымаць адказ на свае пытанні.
Месца падзеі: канцэртная зала Мінск
Час падзеі: 28 лістапада ў 19.00
Даведкі: 8029 649 08 88
Эльжбэтка
Фотаздымкі Voodoo Doll










Комментарии
Отправить комментарий