Навіны ад гурта РОКАШ
Гурт Рокаш быў утвораны ў канцы 2004 году. Першапачаткова музыка гурта была арыентавана на акустычны медыевал-фольк. У цяперашні час музыка гурта ўяўляе сабою электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі. Мы звярнуліся да музыкаў Рокаша, каб яны падзяліліся з намі апошнімі навінамі. Вось што яны нам распавялі:
Вітаем шаноўных наведвальнікаў сайту http://navokal.com. Мы рады падзяліцца з вамі апошнімі навінамі з жыцця гурта Рокаш.
1. Не так даўно адбыліся змены ў складзе гурта. Па асабістых прычынах з гурта быў вымушаны сыйсці бубнач Міхаіл “Mauz” Кінчын. Мы дзякуем яго за доўгі перыяд супольнай дзейнасці, а таксама жадаем яму ўдачы ў жыцці і далейшай творчасці. Новым барабаншчыкам гурта Рокаш стаў Аляксей Ефрэменка, вядомы па ўдзелу ў гуртах Кали Юга, Partyzone, Volkі інш. У абноўленым складзе мы ўдасканальваем нашыя старыя песні, а таксама працуем над новай праграмай.

- 2. Нарэшце, праўда пакуль у тэставым рэжыме, запрацаваў абноўлены сайт гурта: http://rokash.com. У бліжэйшы час ен будзе запоўнены адпаведным кантэнтам – аўдые, фота і відэаматэрыяламі, таксама плянуецца з’яўленне гасцеўні, форума, а таксама асабістых блогаў удзельнікаў гурта. Гурт Рокаш хоча падзякаваць за працу над стварэннем сайту Віктара Дэмбіцкага і Наталлю Краўчанка, а таксама запрасіць усіх жадаючых наведаць наш сайт.

- 3. У дадзены момант на EverestStudioпоўным ходам ідзе праца над звядзеннем і мастэрынгам нашага дэбютнага альбома “Запалі агонь”. Мы спадзяемся, што бліжэй да чэрвеня мы зможам яго прэзентаваць нашым слухачам.

- 4. Зараз вы можаце пачуць адну з песень з гэтага альбома “Дзеці паўночнага ветру” у межах музычнага партала “Тузін Гітоў”. Так што запрашаем усіх яе спампаваць. Ну і, зразумела, калі песня прыйдзецца вам даспадобы, то не забудзьце прагаласаваць за нас у гіт-парадзе.


З найлепшымі пажаданнямі наведвальнікам і адміністрацыі сайту http://navokal.com, Ваш гурт Рокаш.
Іра Хмель
Фота: Вольга "Elza" Ярмоліна, Цімур Міткевіч










Комментарии
Отправить комментарий