Квіткі на паром шчасьця
Працягваючы тэму віленскага музычнага і клюбнага жыцьця, распачатую маім калегай колькі дзён таму, распавяду вам пра тое, як чатыры хлопцы зь Менску падарылі нам на прошлых выходных квіткі на паром шчасьця. Хай на адзін вечар, хай на адную ноч, але затое якую..
Гурт HandMade сустракалі мы ў Вільні не ўпершыню. У кастрычніку яны ўжо далі ў маленькім, але вельмі ўтульным клюбе “PoGo” удалы й цёплы канцэрт разам зь літувійскімі калегамі.
І так спадабаліся хлопцы ня толькі віленскім беларусам, але й літувійцам, што не прайшло й месяца як мы зноў сустрэліся. Гралі HandMade ў межах канцэртнага праэкту літоўска-беларускай салідарнасьці, арганізаванага ў Вільні з ініцыятывы Аб’яднанага центру беларускіх ініцыятыў (JuBIC) пры падтрымцы МЗС Літвы. Апасьля канцэрту –afterparty разам з арганізатармі і студэнцкай моладзю ЕГУ. І нават завітаўшыя на яго гішпанцы- эразмаўцы не засталіся абыякавымі да беларускіх музыкаў. “Вуліцу дым” – адзін з гітоў гурта - мы яшчэ доўга потым чулі ў гішпанскай інтэрпрытацыі.
HandMade – гэта:
сола й гітара Яўген Валошын,
сола і акардыён Максім Квяткоўскі,
яшчэ адная гітара-Андрэй Маркуц
і ударныя – Іван Махновіч.
Тэксты для гурта піша вядомы беларускі журналіст і трошкі меньш вядомы як паэт Глеб Лабадзенка. Тэксты – гэта першае, чым кранае вас гурт. Часам здаецца, што чуеш часткі сваіх думак у адзіноце, якія хтосьці падслухаў уначы. Гэтае для рамантыкаў. Рэалісты жа таксама не застануцца абыякавымі да цудоўнага акардыёну, сапраўды цёплай энэргетыкі й хвалі пазітыву.
На пытаньне пра стыль, у якім граюць, хэндмэйдаўцы адказалі з усмешкай: “Можна называць гэтае сумесьсю ўрбаністычнага рэгі і джаз-року”. Зь кім жа можна параўнаўць іх творчасьць? Кіньце ў адзін посуд “Без білета”, “Пятніцу” і 5-7 самых цёплых беларускіх рокавых песень, усьпеньце шэйкерам і атрымаецца HandMade. А калі сур’ёзна то HandMade – гэта сапраўдны "hand-made" – створаная рукамі (у дадзеным выпадку й галасамі) реальнасьць. І не трэба гэтую реальнасьць ні з чым параўноваць. Проста пражывіце пад музыку й словы ў адным з утульных клюбаў Менска ці Вільні!..
Атрымоўвала квіткі на паром шчасьця Аліна Яблонская
(“ Гэта не я прыдумала, ёсьць космас…”

“PoGo”.На фота-Андрэй Маркуц


Выступ у клюбе “Artistei”

Фрагмэнт з afterparty :)










Комментарии
Отправить комментарий