Дзень народзінаў "Тузін Гітоў" у Віцебску (+фота)
19 снежня з нагоды 6-годдзя музычнага інтэрнэт-партала "Тузін Гітоў" у Віцебску ў клубе "Чердачок" прайшоў канцэрт. Да Віцебску з заяўленых гуртоў не дабраліся Маузэр і Pomidor/off. У кожнага свае прычыны.
Чаму менавіта ў Віцебску? "Таму шта не цікава шосты раз праводзіць дзень народзінаў у Менску" - сказаў Сяргей Будкін. Цалкам згодна з Сяргеем, трэба пашыраць геаграфію акцый і канцэртаў пад эгідай ТГ.
Свята праходзіла ў клубешніку "Чердачок". Гэты клуб хаваецца ў звычайным дворыку паміж жылых дамоў. Чула вялікую колькасць добрых водгукаў аб гэтым месцы. І са ўсёй адказнасцю хачу заявіць, што гэта адзно з самых цікавых месцаў, якое я бачыла.

Вельмі просты інтэр'ер, шмат старых, вінтажных рэчаў. Шмат фотаздымкаў «The Beatles», Элвіса Прэслі і іншых рок-легендаў.
Шмат лесвіц, якія вядуць на наступны паверх. І такіх паверхаў некалькі. На кожным ёсць сталы і крэслы. Такое адчуванне, што трапіў ў дзяцінства, калі будавалі буданы, лазілі па даху. У клубе няма бара, таму кожны можа прынесці з крамы свае напоі і сваю ежу. Поўная дэмакратыя.
Вёў мерапрыемства Алег Хаменка. Праводзіліся конкурсы, ў якіх можна было выйграць тузінаўскія дыскі (якія ў гэты дзень і прэзентаваліся).
Адчыняў імпрэзу гурт "Jenowa". Бачна, што гурт малады. Трэба яшчэ шукаць сваю "фішку". Наступным выйшаў на сцэну гурт "Akute". Гэта праект удзельнікаў гурта "Глюкі". Тры прыгожых хлопца на сцэне - і поспех забяспечаны. Ім удалося завесці публіку. А паколькі клуб шматпавярховы, верхнія паверхі трасліся, як быццам пры землятрусе.

Супакоіць гледачоў пасля групы "Akute" выйшаў Алег Хаменка. Ён праспяваў пад гітару гіты гурта "Палац". Прыемна, сціпла. Цудоўны голас Алега пасяліў ў душы спакой.
А вось хэдлайнеры вечарыны гурт "IQ48" уварваліся з дзікай энергіяй. І вось клуб ледзь не разваліўся на часткі. Аляксандр Ракавец, вакаліст гурта, так скакаў, што адарваў шнур гітарысту Яўгену Бузоўскаму. Гэтую праблему хутка вырашылі і выступ працягнуўся. Публіка кінулася ў дзікія танцы. У адной песне вакаліст пайшоў танчыць з хлопцамі і дзяўчатамі каля сцэны. Скакаў і спяваў адначасова.

Музыкі выканалі шмат гітоў, як раз тыя, што займалі першыя радкі ў галасаванні "Тузіна Гітоў".
Вечарына скончылася ў першай гадзіне ночы. Атрымаўся цудоўны дзень народзінаў. Пажадаем Тузіну развіцця, больш наведвальнікаў, прыемных людзей побач.
Дзякуў клубу за добры прыем, дзякуй арганізатарам за ЎСЁ, дзякуў музыкам за настрой.



Уражанні і фотаздымкі Эльжбэты









Комментарии
І зноў я з крытыкай!
А хто такі Сяргей Будкін?
Эгіда - абарона. А каго абараняе ТГ?
"ў клубе "Чердачок" і "Свята праходзіла ў клубешніку "Чердачок" - і гэта ў "суседніх" абзацах.
"Шмат лесвіц, якія вядуць на наступны паверх. І такіх паверхаў некалькі. На кожным ёсць сталы і крэслы" - О_О нічога сабе! Прабачце, але гэта пустая інфа, толькі энергію выдаткавалі, каб гэта напісаць.
"будавалі буданы" - таўталогія!
Алег Хаменка - а гэта хто такі?
Заўсёды ваша Чорная Панна! =)
И критика у Вас неадекватная и сами Вы слегка не в курсе.Стыдно не знать того, чего Вы не знаете и не стесняетесь в этом признаться.
Іае пытанні адносна асоб - не паказчык майго няведання, а ўспрымання як чытача. У артыкуле не хапае канкрэтыкі там,Ю дзе яе не хапае.
Не, мне не сорамна! Зусім ня сорамна і прабачце, любую крытыку трэба ўмець успрымаць, а ня фільтраваць як гэта робяць на гэтым партале!
Прабачце, але тут і спрачацца нецікава, бо Вы самі ня ўпэўнены ў сваёй пазіцыі і ўсе вашыя словы нейкія пустыя і неабгрунтованыя.
Я еще ничего не отфильтровывал и не чистил, заметьте. Породолжите флудить/спамить - по=другому это не назовешь - я удалю эти комменты. Никто нас комплиментарными-хвалебными пожеланиями пока тут не забрасывал (это к другому вашему комментарию). И не оперируйте тут такими сложными понятиями - это про "перфекционистов".
Спасибо за внимание!
Отправить комментарий