Інтэрнэт-сінгл "Просты хлопец" (гурт IQ48)

Гурт IQ48 і NETradio.by прэзэнтуюць інтэрнэт-сінгл “Просты хлопец”.

 


12 красавіка адмыслова да Дня касманаўтыкі гурт IQ48 выпускае ў свабоднае пампаванне свае новыя песні.

 


Бясконцы космас, процьмы далёкіх галяктык — для нас не пустыя словы, гэта ўжо практычна бы тату на плячы, гэта назаўсёды, гэта лёс! Таму для рэлізу сінгла мы абралі менавіта гэты дзень, інакш быць ня можа!

 


Сінгл мае 4 кампазіцыі. Якія? Спадзяемся, што гэта стане для вас прыемным сюрпрызам. IQ48 загучалі яшчэ больш нястрымана, драйвова і жорстка, але не ў шкоду мілагучнасьці і лірыцы! Яны таксама тут ёсьць. Пампуйце, слухайце, і, верым, ўсё вам стане зразумелым і простым.
З 12 красавіка сінгл можна спампаваць на сайце NETradio.by, а нашыя новыя песні паслухаць у этэры (яны трапляюць у ратацыю гэтага радыё).
Усім простым хлапцам і дзяўчатам, усім тым, хто сьмела крочыць наперад і год за годам праслаўляе свой зямны дом, мы дарым наш сінгл “Просты хлопец”! Ён пра вас і для вас!


З павагай, гурт IQ48!

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы (без пробелов), изображенные на картинке.