20 лістапада ў менскім Р-клабе гурт :Б:Н: святкаваў свае 10-годдзе. Юбіляры падрыхтавалі шмат сюпрызаў: новыя песні і ўдзел у канцэрце сяброў-музыкаў. Выступілі Кальмары, Крок і IQ 48, а таксама Аляксандр Куллінковіч, Алег Хаменка і рэпер Вінсэнт.
Яшчэ на ўваходзе ў клюб мне стала зразумела, што сення клюб “парвецца” ад натоўпу аматараў музыкі. Клюб быў запоўнен да адмовы. На ўваходзе можна было набыць значкіі майкі з надпісамі :Б:Н:. Хлопцы і дзяўчаты раскупілі амаль усю прадукцыю, спецыяльна падрыхтаваную да свята.
Першымі на сцэну падняліся Кальмары. Хлопцы з першай песні ўразілі слухачоў пазітыўнымі песнямі. Мне падалося, што гэта быў лепшы выступ за ўвесь час існавання гурту. Далее...