Кашлаты - махнаты, касматы, лахматы, непрычасаны. Вох - маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае "Ох!”, ён выходзіць і пытаецца: "Чаго патрабуеш?” Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, Вох яму тое і дасць. А калі яшчэ гэты самы Кашлаты Вох грае, спявае і вытанчывае на сцэне, то зусім цікава становіцца. З нагоды маёй уласнай цікавасцю гэтай з'явай, я і звярнулася да гэтых самых «кашлатых», каб пазнаёміцца з імі бліжэй, каб яны крышачку распавялі пра сябе і падзяліліся навінамі.